У прэзідэнта ЗША Доналда Трампа па выніках аналізу не выявілі каронавіруса. Пра гэта паведаміў ягоны лекар Шон Конлі.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў здаў тэст увечары 13 сакавіка, а на наступны дзень прыйшлі адмоўныя вынікі, паведамляе New York Post.
Трамп здаў аналізы на каронавірус неўзабаве пасля сустрэчы з прэзідэнтам Бразіліі Жаірам Баўсанару. Прынамсі пяць чальцоў бразільскай дэлегацыі заразіліся каронавірусам. Заразіўся і мэр Маямі, менавіта ў Маямі праходзіла сустрэча. Вынікі тэсту ў самога Баўсанару – адмоўныя.
Між тым стала вядома, што новым каронавірусам заразілася жонка прэм’ер-міністра Іспаніі Пэдра Санчэса Бэгоння Гомэс, піша La Vanguardia.
МГ belsat.eu