Каронавірусам заразіўся чыноўнік, які нядаўна сустракаўся з прэзідэнтам ЗША


Фабіа Вайнгартэн, прэс-сакратар прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанары, заразіўся каронавірусам.

Некалькі дзён таму Фабіа Вайнгартэн браў удзел у сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам (на фота ў бейсболцы), паведамляе CNN.

Трамп заявіў журналістам, што «не занепакоены» дыягназам Вайнгартэна.

Прэзідэнт Бразіліі цяпер знаходзіцца пад наглядам.

12 сакавіка стала вядома, што ў жонкі прэм’ер-міністра Канады Джасціна Трудо Сафі падазраюць каронавірус. Прэмʼер на пэўны час самаізаляваўся і будзе працаваць з дому, піша «The Globe and Mail».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў