У Свіслацкім раёне цягнік збіў чалавека


У Свіслацкім раёне 21 снежня каля 18:00 грузавы цягнік паблізу станцыі «Несцеравічы» здзейсніў наезд на 49-гадовага мужчыну. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту.

«Устаноўлена, што мужчына, які дабіраўся дадому, за 20 метраў да цягніка нечакана стаў пераходзіць пуці. Машыніст экстранна затармазіў, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў мужчына памёр на месцы», – адзначылі ў СК.

Фота – t.me/skgovby

На месцы здарэння паблізу станцыі «Несцеравічы» працуюць следчыя.

Фота
Цягнік Менск – Адлер пратараніў грузавік у Расеі. Ёсць пацярпелыя
2018.11.03 09:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў