Цягнік Менск – Адлер пратараніў грузавік у Расеі. Ёсць пацярпелыя


Цягнік Менск – Адлер трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў расейскім Краснадарскім краі, паведамляе прэс-служба Паўночна-Каўказскай чыгункі

А 4:10 раніцы 3 лістапада ён сутыкнуўся з грузавіком КамАЗ на чыгуначным пераездзе паміж станцыямі Цімашэўская і Ведмідаўка.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца машыны хацеў праехаць пераезд перад цягніком, які набліжаўся, але не паспеў.

У выніку здарэння пацярпелі каля 20 чалавек, чацвярых шпіталізавалі (у тым ліку машыніста і памочніка машыніста цягніка, кіроўцу КамАЗа). Адзін з пацярпелых у цяжкім стане. Яшчэ 15 пасажыраў цягніка звярнуліся да медыкаў са скаргамі на лёгкія траўмы.

У цягніку №301 Менск – Адлер ехала 650 чалавек, у тым ліку 188 дзяцей.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў