У Рэчыцкім каледжы ў БРСМ змушаюць уступаць расейцаў? Дырэктарка: Гэта няпраўда


Інфармацыя аб прымусовым уступленні ў БРСМ з’явілася ў суполцы «Рэчыца LIVE».

Паводле інфармацыі пабліку, у Рэчыцкім педагагічным каледжы прымушаюць уступаць у БРСМ не толькі беларусаў, але і навучэнцаў з Расеі.

Чытач даслаў фота заявы, у якім навучэнец добраахвотна просіць утрымаць з ягонай стыпендыі 6 рублёў у якасці перыядычнага ўзносу на дзейнасць арганізацыі.

«Некаторым няма 16-ці гадоў, а згоды іхных бацькоў пытаць ніхто не збіраецца», – падаюць словы аўтара адміністратары суполкі.

Hавiны
«Не ганьбі мяне»: Дэкан аднаго з факультэтаў БДЭУ абяцаў падумаць пра выхад студэнткі з БРСМ
2018.11.16 13:05

Дырэктарка ўстановы Людміла Ягорава заявіла belsat.eu, што інфармацыя ў інтэрнэце не адпавядае рэчаіснасці.

«Вы ж бачыце, што бланк не пра ўступленне, а пра ўзнос. Узнос плацяць толькі сябры БРСМ. Раз на год. Гэта добраахвотна. Ніхто іх не прымушае плаціць, калі яны не падпісваюць заяву.

Паводле статуту арганізацыі, у яе могуць уступаць беларусы і замежнікі. У нас навучаецца адная дзяўчына з Расеі. На момант уступлення ў БРСМ ёй было 17 гадоў, і дазвол бацькоў быў непатрэбны».

Hавiны
«Займаць актыўную пазіцыю, каб мець гонар пачуць прэзідэнта». Што актывісты БРСМу распавядаюць школьнікам (аўдыё)
2018.11.23 13:02

ДР belsat.eu

Стужка навінаў