«Не ганьбі мяне»: Дэкан аднаго з факультэтаў БДЭУ абяцаў падумаць пра выхад студэнткі з БРСМ


Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёлу catholic.by апублікаваў меркаванне ксяндза, што маладыя хрысціяне не павінны ўступаць у БРСМ. Пасля гэтага некаторыя студэнты пачалі пісаць заявы пра выхад з Саюзу.

Аказалася, што зрабіць гэта не надта проста. У прыватнасці, дэкан факультэту БДЭУ пачаў сварыцца на студэнтку, якая хацела выйсці з арганізацыі.

Дзяўчына запісала размову на дыктафон. Гутарка трапіла ў інтэрнэт. Студэнтка не называе свайго імя ды імя дэкана.

Абяцалі адлічыць, паставілі на ўлік у міліцыі: беларусы распавядаюць, як іх змушалі ўступіць у БРСМ

Адзначым, што выйсці з БРСМ можна ў любы момант, напісаўшы заяву ў першасную арганізацыю.

Дэкан: «Якія курс? Чацвёрты? Не ганьбі мяне!»

Студэнтка: «У сэнсе?»

Дэкан: «Вось як закончыш універсітэт спакойна – тады».

Студэнтка: «Я не магу цяпер быць у ім».

Дэкан: «Што здарылася?»

Студэнтка: «Асабістыя прычыны».

Дэкан: «Што?»

Студэнтка: «Паводле асабістых прычынаў».

Дэкан: «Яшчэ раз?»

Студэнтка: «Асабістыя прычыны».

Дэкан: «Я магу прымаць такія рашэнні».

Студэнтка: «Але гэта маё асабістае жаданне».

Дэкан: «Няхай пакуль ляжыць (заява)».

Студэнтка: «Я веруючы чалавек».

Дэкан: «Але ж адно другому не перашкаджае».

Студэнтка: «У маім выпадку – перашкаджае».

Дэкан: «ты ў гэтым пераканана?»

Студэнтка: «Я пераканана ў гэтым. Для мяне гэта сапраўды вельмі важна».

Дэкан: «А хто там другі?»

Студэнтка: «Хто другі? Я адна».

Дэкан: «Так, мне з табою трэба паразмаўляць, але не ў такой абстаноўцы».

Студэнтка: «Што гэта значыць?»

Дэкан: «Давай пакінем гэта на іншы тэрмін».

Студэнтка: «Але што гэта азначае?»

Дэкан: «Заўтра ў мяне да 19 гадзіны заняткі».

Студэнтка: «А чаму нельга зараз гэта вырашыць?»

Дэкан: «Я павінен падумаць».

Студэнтка: «Але чаму?»

Дэкан: «Заява колькі разглядаецца? Ты ведаеш? Ці не? І добра. Твая вера не перашкаджала табе ў той момант, калі ты ўступала (у БРСМ)?»

Студэнтка: «У той момант не».

Дэкан: «А цяпер што здарылася?»

Студэнтка: «А зараз перашкаджае».

Дэкан: «Я мушу падумаць. Усё. Наагул заява разглядаецца на працягу 15 дзён».

Студэнтка: «Добра. Калі мне да вас падыйсці?»

Дэкан: «Падыходзь у панядзелак».

«У хрысціяніна няма нічога агульнага з бязбожнымі поглядамі БРСМ»

СК/ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары