У Расеі збілі апазіцыянера, каб «перастаў капаць» пад гарадскія ўлады


Збіты Дзмітрый Мірапольцаў.
Фота: .sibreal.org

У горадзе Калтан Кемераўскай вобласці Расеі раніцай 7 жніўня на апазіцыянера Дзмітрыя Мірапольцава напаў невядомы. Як распавёў актывіст, мужчына моцнага целаскладу ў талстоўцы з капюшонам і ў медычнай масцы запатрабаваў «перастаць капаць» пад адміністрацыю Калтану.

«Зараз па маёй скарзе прызнаная незаконнай схема фінансавання муніцыпальных дарожнікаў. Гэта больш за 50 мільёнаў рублёў у год», – паведаміў Мірапольцаў, перадае «Сибирь.Реалии».

У праваабаронца выбітыя два зубы і, магчыма, зламаны нос.

Hавiны
СК Расеі завёў крымінальную справу аб адмыванні грошай праз фонд Навальнага
2019.08.03 18:51

У МУС пакуль адмовіліся пракаментаваць збіццё праваабаронцы.

Раней Дзмітрый Мірапольцаў таксама спрабаваў дамагчыся адмены выбараў кіраўніка гораду Новакузнецк пасля таго, як выявіў парушэнні пры рэгістрацыі кандыдатам дзейнага мэра Сяргея Кузняцова.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў