Трое чалавек сталі ахвярамі ўзгарання ў Зеленадольскай цэнтральнай раённай больніцы ў Татарстане. Пра гэта паведамляе «Интерфакс».
Пажар у Зеленадольскай ЦРБ адбыўся ўвечары 22 траўня ў палаце судзінкавага аддзялення.
Паводле звестак крыніцы выдання, у шпіталі загарэлася абсталяванне. Суразмоўца агенцтва не ўдакладніў, пра што ідзе гаворка.
Міністэрства аховы здароўя Татарстана адзначала, што апаратаў ШВЛ ў палаце, якая загарэлася, не было. Пацыентаў з каронавірусам там таксама ня лячылі.
Распачатая крымінальная справа за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Раней у траўні ў лякарні Санкт-Пецярбургу загінулі пяць пацыентаў хворых на COVID-19, падлучаных да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. А да гэтага адзін чалавек загінуў праз пажар у маскоўскай больніцы.
МГ belsat.eu