У Пецярбурзе падчас пажару ў шпіталі загінулі пяць пацыентаў з COVID-19


У Санкт-Пецярбурзе адбыўся пажар у аддзяленні рэанімацыі лякарні Святога Георгія, дзе праходзілі лячэнне хворыя на каронавірус. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Пры пажары ў рэанімацыі загінулі пяць хворых, усе яны мелі дыягназ COVID-19. Паодле крыніцы «Інтэрфакса», эпіцэнтр узгарання знаходзіўся ў «чырвонай зоне». Імаверна, загарэўся апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паводле МНС Пецярбурга, пажар лакалізавалі ў 06:55.

Раней, 9 траўня, адбыўся пажар у рэанімацыі маскоўскай лякарні № 50, дзе таксама праходзілі лячэнне пацыенты з каронавірусам. Загінула адна жанчына.

Hавiны
Пажар у госпісе для састарэлых у Падмаскоўі
2020.05.11 09:30

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў