У Расеі абяцаюць увесці санкцыі супраць 360 украінскіх кампаніяў і 50 фізічных асобаў


Расейскія СМІ паведамляюць, што ва ўрадзе РФ завяршаецца праца над санкцыямі супраць Украіны. Плануецца, што абмежаванні закрануць каля 360 кампаніяў і больш за 50 фізічных асобаў.

Крыніца «Інтэрфаксу» ва ўрадзе адзначыла, што ў спісе «будзе шмат цікавых адкрыццяў для людзей Украіны». Паводле яго, украінцы «ўбачаць, што некаторыя іх лідары, якія прытрымліваюцца радыкальных поглядаў, у тым ліку на стасункі паміж дзвюма краінамі і народамі, а таксама іх атачэнне, не супраць пры гэтым зарабіць на гэтых самых стасунках».

Раней прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў абяцаў, што будуць заблакаваныя актывы грамадзянаў Украіны, якія наносяць шкоду інтарэсам РФ, а таксама апынуцца пад забаронай пастаўкі пэўных катэгорыяў украінскіх тавараў.

Санкцыі афіцыйнага Кіева супраць расейскіх юрыдычных і фізічных асобаў дзейнічаюць ужо некалькі гадоў. Ва ўкраінскі санкцыйных спіс на дадзены момант уваходзіць больш за 1700 чалавек і больш за 700 кампаніяў. Абмежаванні дзейнічаюць супраць людзей і кампаніяў, звязаных з расейскай агрэсіяй супраць Украіны, а таксама іншымі парушэннямі ўкраінскага заканадаўства. Санкцыйных спіс перыядычна абнаўляецца.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў