У «Расатаме» заявілі, што сітуацыя з каронавірусам на БелАЭС палепшылася


Сітуацыю з коронавірусной інфекцыяй на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС змянілася да лепшага. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў, піша «РИА Новости».

У канцы траўня Ліхачоў паведамляў, што каля сотні чалавек, якія працуюць на БелАЭС, заразіліся каронавірусам. Сёння ў відэазвароце да працаўнікоў расейскай атамнай галіны ён назваў БелАЭС «добрым прыкладам» эфектыўнасці захадаў па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

«Мы казалі ў пачатку траўня, што сітуацыя там патрабуе асаблівай увагі. Ва ўзаемадзеянні з беларускім заказчыкам, прадстаўнікамі органаў улады рэгіёну і санэпідслужбы мы правялі комплекс мерапрыемстваў. Станоўчы вынік – у наяўнасці. Крывая з захворваннямі ідзе ўніз, і адначасова расце колькасць ачунялых», – сказаў Ліхачоў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў