У пятніцу ў Беларусі будзе да + 6°С


Зіма ў Менску.
Фота: ЛП / Белсат

Ужо ў бліжэйшы час маразы ў Беларусі зменяцца адлігаю. Пра гэта сведчаць звесткі Белгідрамету.

20 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Днём пераважна ў заходняй палове чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, магчымы дождж), месцамі галалёд. На асобных участках дарогаў галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўдзень ад + 1°С на паўднёвым захадзе да -13°С па паўночным усходзе краіны. Чакаецца далейшае паслабленне маразоў.

21 студзеня ў Беларусь пачне паступаць цёплае паветра атлантычнага паходжання. Чакаецца перавага хмарнага надвор’я. Ноччу на большай частцы тэрыторыі ападкі, днём месцамі, пераважна ў паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 0..+1°С на паўднёвым захадзе да -14..-15°С на ўсходзе краіны, удзень -2..+4°С.

22 студзеня захаваецца ўплыў цёплага паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы -5..+1°С, удзень -1..+6°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў