У Польшчы яшчэ 4 выпадкі заражэння каронавірусам


6 сакавіка міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі паведаміў пра чатыры новыя выпадкі інфікавання каронавірусам.

Ніводзін з пацыентаў з пацверджаным SARS-Cov-2 не знаходзіцца ў крытычным стане.

Паводле Мінздароўя Польшчы, праз падазрэнне на наяўнасць каронавірусу ў краіне шпіталізавалі 128 асобаў, 1299 чалавек знаходзіцца на хатнім каранціне і яшчэ 6184 пад наглядам.

Новыя інфікаваныя імаверна заразіліся ў Нямеччыне, Італіі і Вялікай Брытаніі.

Двое з інфікаваных – жыхары гораду Шчэцін, якія знаходзіліся на хатнім каранціне. Яны адчулі сябе горш, звярнуліся да медыкаў і ў іх выявілі каронавірус.

Адзін з інфікаваных падарожнічаў на аўтамабілі з Нямеччыны разам з іншым пацыентам, у якога каронавірус выявілі некалькі дзён таму.

Пра першы выпадак інфікавання «кітайскім вірусам» у Польшчы стала вядома 4 сакавіка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў