Польшча высылае чатырох расейскіх дыпламатаў. ЗША – 60

Абноўлена

Амбасадараў Расеі ў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Літве выклікаюць ў Міністэрствы замежных справаў.

UPD Польшча прыняла рашэнне выслаць чатырох расейскіх дыпламатаў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі Міністр замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Яны мусяць пакінуць тэрыторыю краіны да 4 красавіка.

Таксама Чапутовіч адзначыў, што выдаленне дыпламатаў з’яўляецца крокам салідарнасці з Вялікай Брытаніяй.

Літва і Чэхія паведамілі пра высылку траіх расейскіх дыпламатаў з кожнай краіны. Нямеччына і Францыя высылае чатырох, Латвія – аднаго. Украіна вышле 13 чалавек. ЗША прыняла рашэнне надаць статус персонаў нон-грата 60 расейскім дыпламатам.

Агулам з розных краіны будзе выслана каля 100 дыпламатаў Расеі.

Амбасадары у Латвіі і Эстоніі выкліканы на 15-00 па маскоўскім часе. На дадзены момант амбасадар у Польшчы ўжо знаходзіцца ў МЗС.

Раней паведамлялася пра тое, што 20 краінаў Еўразвязу гатовыя выдаліць расейскіх дыпламатаў праз «справы Скрыпаля». Нагадаем, што у брытанскім горадзе Солсбэры быў атручаны былы афіцэр ГРУ. Брытанія абвінавачвае ў злачынстве Расею.

Брытанскія СМІ паведамляюць, што Германія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя, Данія, Ірландыя, Латвія, Францыя і Нідэрланды гатовыя выслаць расейскіх дыпламатаў.

Вялікая Брытанія ўжо выслала 23 расейскіх дыпламатаў, у адказ на гэта Расея таксама спыніла дзейнасць такой жа колькасці брытанскіх дыпламатаў у Маскве.

ГА, belsat.eu. Фота: PAP/Paweł Kula

Глядзі таксама
Каментары