У Польшчы пракаментавалі магчымасць паставак нафты ў Беларусь


Інфраструктура нафтаправода «Дружба» не дазволіць польскаму аператару транспартаваць нафту ў Беларусь, захаваўшы пастаўкі на свае НПЗ. Пра гэта піша «РИА Новости» са спасылкай на прэс-службу польскай нафтатранспартнай кампаніі PERN.

«Бягучая тэхнічная інфраструктура трубаправода «Дружба» робіць немагчымай перадачу нафты з базы ў Адамава ва ўсходнім кірунку пры захаванні бесперапыннасці паставак для бягучых кліентаў PERN, з якімі маюцца дзейныя дагаворы ў галіне транспартавання нафты на НПЗ», – сцвярджаюць у прэс-службе.

Адказваючы на ​​пытанне, ці вядуцца ў прынцыпе з Беларуссю перамовы аб пастаўках нафты, у прэс-службе адказалі, што «перамовы, якія PERN вядзе з іншымі аператарамі транспартных трубаправодаў, выцякаюць з бягучай супрацы, а тэматыка гэтых гутарак з’яўляецца камерцыйнай тайнай».

ВІДЭА
Польшча можа дапамагчы з нафтай. Ці Лукашэнку гэта цікава?
2020.01.13 19:09

Раней першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Круты заявіў, што Беларусь разаслала камерцыйныя прапановы на куплю нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Казахстан, Азербайджан, Украіну. «Думаю, тут мы таксама хутка атрымаем альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі канкрэтнай нафты», – распавёў ён.

Hавiны
Азербайджан пра пастаўкі нафты ў Беларусь: «Тэхнічна гэта магчыма»
2020.01.14 18:54
  • З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягвалі працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму. У звязку з адсутнасцю паставак нафты з Расеі з 1 студзеня Беларусь часова прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў.
  • 4 студзеня пастаўкі нафты на беларускія НПЗ аднавіліся – дамоўленасць была дасягнутая з кампаніямі алігарха Міхаіла Гуцэрыева, які сябруе з Лукашэнкам. Першая партыя закупаецца па цане, што выключае прэмію расейскім пастаўшчыкам (раней кошт паставак разлічваўся як рынкавы кошт плюс прэмія прыкладна $ 10).
  • Дамоўленасць на пастаўкі нафты на дзяржаўным узроўні дасягнуць так і не атрымалася. «У двух словах, чаму з прэзідэнтам Расеі не дамовіліся па нафце. Таму што РФ хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах, вышэйшых за сусветныя. Дзе такое бачана?! Таму я і адмовіўся ад такой нафты. І прама заявіў, калі не будзе паставак па сусветнай цане з Расеі нафты, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы. Што мы і робім. І знайшлі», – заявіў Лукашэнка.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў