У Польшчы каронавірусам заразіўся міністр навакольнага асяроддзя. Правераць увесь кабінет міністраў


Вось быў прызначаны на сваю пасаду толькі 5 сакавіка.
Фота: Mateusz Wlodarczyk / Forum

Улады Польшчы вырашылі праверыць на каронавірус усіх чальцоў ураду пасля атрымання станоўчых вынікаў у аднаго з міністраў. Пра гэта паведамляе PAP.

Каронавірус быў пацверджаны ў міністра навакольнага асяроддзя Міхала Вося.

«Пачуваюся добра. Дзякую працаўнікам службы здароўя ды выказваю салідарнасць з усімі хворымі», – заявіў чыноўнік.

Hавiны
З Варшавы для беларусаў пусцяць дадатковыя аўтобусы да Берасця і Горадні
2020.03.17 06:56

Ён заразіўся пасля кантакту з працаўніком лясной гаспадаркі, у якога таксама пацверджаны каронавірус.

Пасля гэтага аналізы былі ўзятыя і ў астатніх чальцоў ураду Польшчы.

Адзначым, што Вось быў прызначаны на сваю пасаду толькі 5 сакавіка, або менш за 2 тыдні таму.

Паводле апошніх звестак польскага Міністэрства здароўя, у краіне пацверджаны каронавірус у 205 чалавек. 5 з іх памерлі. Апошнім стаў 57-гадовы мужчына.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў