Пасажырскі цягнік № 651 прастаяў каля двух гадзін на станцыі Аранчыцы ў Пружанскім раёне. Прычынай стаянкі стала смерць пасажыра, паведамляе выданне «Першы рэгіён».
21-гадовы пасажыр цягніка № 651 страціў прытомнасць і памёр на вачах іншых пасажыраў. Медыкі не змаглі выратаваць яму жыццё.
Машыніст выклікаў хуткую і зрабіў экстранны прыпынак на станцыі Аранчыцы ў Пружанскім раёне.
Паводле крыніцаў 1reg.by, прычынай смерці маладзёна магла стаць сэрцава-лёгачная няздатнасць.
ЮВ belsat.eu