У Пензе аўтамабіль праваліўся ў яму з кіпенем


Каля адной з крамаў на вуліцы Аўстрына ў Пензе аўтамабіль упаў у яму, запоўненай кіпнем. Людзі ў аўто загінулі, паведамляе пензенскі рэсурс penzainform.

У аўтамабілі, які абваліўся ў яму з кіпнем знаходзіліся дзве асобы. Мужчыны, жыхар Пензы 1966 году нараджэння і жыхар Пензенскага раёну 1970 году нараджэння, загінулі на месцы. Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 19 лістапада. На паркоўцы каля крамы аваліўся грунт і асфальт. Але небяспечны ўчастак так і не абгарадзілі і не абазначылі.

Следчыя завялі крымінальную справу паводле артыкулу прычыненне смерці па неасцярожнасці двум асобам.

«Праводзіцца агляд месца здарэння, высвятляюцца абставіны здарэння. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», – паведаміла старшы памочнік кіраўніка рэгіянальнага следчага ўпраўлення Таццяна Махніцкая.

Hавiны
У Берасці п’яны кіроўца пратараніў машыну ДАІ
2019.10.20 08:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў