У Берасці п’яны кіроўца пратараніў машыну ДАІ


Аварыя ў Берасці.
Фота: t.me/pressmvd

П’яны кіроўца на «Peugeot» урэзаўся ў аўтамабіль ДАІ. Інцыдэнт здарыўся 19 кастрычніка ў Берасці на вуліцы Маскоўскай, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

44-гадовы берасцеец не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з патрульнай машынай, якая стаяла першай паласе руху – працаўнік ДАІ афармляў іншае правапарушэнне.

У салоне міліцэйскага аўтамабіля знаходзіліся інспектар і правапарушальніца. У выніку аварыі яны атрымалі траўмы.

Медычны агляд выявіў у крыві вінаватага ў аварыі звыш за 3 праміле алкаголю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў