Сёння пачнуць судзіць затрыманых актывістаў


Пасля затрыманняў падчас пікетаў па зборы подпісаў, якія адбыліся на выходныя, у судах 8 чэрвеня будуць судзіць шэраг актывістаў.

7 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі адбыліся пікеты па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на прэзідэнта. Падчас акцыяў сілавікі, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», затрымалі 15 актывістаў у Менску. Арышты адбываліся і ў іншых гарадах краіны.

У панядзелак 8 чэрвеня затрыманых будуць судзіць.

Каля дому 7 чэрвеня невядомыя затрымалі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Таксама ў нядзелю былі затрыманыя сябры ініцыятыўных групаў Вольгі Кавальковай і Святланы ЦіханоўскайВалянціна Фралова і Алег Баброўскі, актывісткі Вольга Нікалайчык і Вераніка Мішчанка, Усяслава Пашкевіча да іншыя.

Яшчэ трох чалавек затрымалі ў Гомлі – Аляксандра Шабаліна, Аляксея Дамянкова і Сяргея Маслава.

Аб’ектыў
Улады затрымалі дзясяткі збіральнікаў подпісаў
2020.06.07 21:54

У Менску затрымалі і будуць судзіць Алега Баброўскага, Валянціна Фралова, Вераніку Мішчанка, Паўла Севярынеца, Вольгу Нікалайчык, Усяслава Пашкевіча, Аляксандра Грачышнікава, Аляксея Ананіча, Антона Анціпава, Дзмітрыя Ражкова, Аляксея Вісцяжа, Іллю Латужка, Віталя Карніенку, Валерыя Рабцава, Максіма Кавалевіча, Арцёма Троіцкага, Сяргея Мацкойца, Рыгора Пагарцава.

У Гомлі суд адбудзецца над Аляксандрам Шабаліным і Аляксеем Думянковым. У Паставах чакае суд Андрэя Новікава. У Віцебску адбудзецца суд над Аляксандрам Мацеюком і Аленай Янушкоўскай.

СК belsat.eu

Стужка навінаў