У Нямеччыне затрымалі падазраванага ў парыжскіх тэрактах


У федэральнай зямлі Саксоніі-Ангальт у ноч на 20 чэрвеня затрымалі меркаванага саўдзельніка тэрарыстаў, якія ўчынілі восенню 2015 гады серыю нападаў у Парыжы. Затрыманы – 39-гадовы басніец. Пра гэта паведаміла DW.

Раней улады Бельгіі выдалі еўрапейскі ордар на ягоны арышт. Баснійца падазраюць у падтрыманні тэрарыстычнага аб’яднання ў сувязі з шэрагам тэрактаў, уключаючы тэракт у канцэртнай зале «Батаклан». Нямецкая пракуратура вывучае магчымасць ягонай высылкі ў Бельгію.

Паводле пракуратуры, аперацыя прайшла ў ваколіцах гораду Мэрзэбург. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры.

У выніку серыі нападаў, учыненых у Парыжы баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» 13 лістапада 2015 года, загінулі 130 чалавек, больш за 350 атрымалі раненні.

Hавiны
Беларуска з Парыжу: Пакуль ніхто нікога не вінаваціць – усе ў шоку
2015.11.14 15:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў