У Нацыянальным аэрапорце «Менск» адкрылі другую ўзлётную паласу


Сімвалічную стужку 3 траўня перарэзалі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, міністр транспарту і камунікацыяў Аляксей Аўраменка ды генеральны дырэктар аэрапорту Дзмітрый Мелікян.

Адкрыццё ўзлётна-пасадачнай паласы.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка назваў адкрыццё паласы «нашым найвялікшым дасягненнем», якое б было немагчымым, калі б аэрапорт быў прыватызаваны, паведамілі ў яго Адміністрацыі.

Ён дадаў, што на адкрыцці новай узлётна-пасадачнай паласы развіццё аэрапорту не скончыцца, яго працягнуць «да розуму даводзіць». У прыватнасці, Лукашэнка даручыў дадаць «нейкую фішку», як у іншых дзяржавах.

Па словах міністра Аўраменкі, сёлета дзве паласы будуць выкарыстоўваць адначасова, а да канца 2020 года пачнуць да рамонту старога палатна. Рэканструкцыя ацэньваецца ў $ 90 млн. Плануецца, што зойме яна два–тры гады.

Hавiны
Лоўкост «Wizz Air» можа пачаць лятаць у Горадню
2019.05.02 15:50

Кіраўнік дзяржавы даручыў правесці мадэрнізацыю «у выключна сціснутыя тэрміны». Ён таксама загадаў наладзіць зручнае чыгуначнае паведамленне паміж Менскам, індустрыяльным паркам «Вялікі камень» і аэрапортам.

Другая ўзлётна-пасадачная паласа ўключае ў сябе саму бетонную паласу даўжынёй 3,7 кіламетра і шырынёй 60 метраў, магістральную і злучальныя рулёжныя дарожкі, грузавы перон, месцы для стаянак самалётаў, кантрольна-прапускныя пункты і іншыя аб’екты. Кошт яе ўзвядзення перавысіў Br 395 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў