У МЗС Беларусі спадзяюцца на пашырэнне працы консульскага аддзелу амбасады ЗША ў Менску


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык пракаментаваў інфармацыю пра тое, што амбасада ЗША ў Расеі спыніла прыём дакументаў на афармленне візаў для грамадзянаў Беларусі.

Мірончык кажа, што ў МЗС вельмі шкадуюць і спадзяюцца, што амерыканскі бок знойдзе магчымасць пашырыць працу консульскага аддзелу сваёй амбасады ў Менску.

«Вельмі сумна, што адносіны паміж Расейскай Федэрацыяй і Злучанымі Штатамі працягваюць ускладняцца і гэта ўжо негатыўна адбіваецца непасрэдна на простых беларусах. Кіруючыся, у першую чаргу, інтарэсамі Беларусі і яе грамадзянаў, выказваем надзею на хуткую нармалізацыю расейска-амерыканскіх адносін, якая, мы ўпэўненыя, пазітыўна адбілася б на сітуацыі ў свеце ў цэлым», – адзначыў Мірончык.

21 жніўня стала вядома, што ЗША прыпыняць выдачу неіміграцыйных візаў у Расеі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў