У Менску затрымалі топ-менеджара буйнога прамысловага прадпрыемства


Прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму паведамляе, што ў Менску міліцыянты падчас перадачы хабару затрымалі начальніка бюро аднаго з буйных прамысловых прадпрыемстваў. Назва прадпрыемства і сума хабару не агучваюцца.

У абавязкі топ-менеджара ўваходзіла заключэнне дагавораў на закуп дэталяў і матэрыялаў. У сярэдзіне 2018 гады ён пазнаёміўся з менчуком – той прадстаўляў інтарэсы сваёй жонкі-прадпрымальніцы, якая ажыццяўлялася пастаўкі неабходных дэталяў на прадпрыемства. Прадстаўнік прадпрымальніцы ў адзін з дзён 2018 года перадаў начальніку бюро хабар у якасці падзякі за тое, што быў выбраны ў якасці пастаўшчыка.

«У лістападзе 2018 года сітуацыя паўтарылася, пры гэтым сума ўзнагароджання вырасла. Як растлумачыў фігурант, атрыманыя ў якасці хабару грашовыя сродкі ён расходаваў на асабістыя патрэбы», – адзначаюць у міліцыі.

Падчас атрымання наступнага хабару топ-менеджара затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Справу цяпер расследуе Заводскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Hавiны
КДБ: экс-кіраўніка аховы Лукашэнкі затрымалі за хабар ад расейскай кампаніі «Г»
2019.05.04 11:44

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў