КДБ: экс-кіраўніка аховы Лукашэнкі затрымалі за хабар ад расейскай кампаніі «Г»


Следчае ўпраўленне КДБ Беларусі высунула абвінавачванне ў хабарніцтве Андрэю Уцюрыну, намесніку дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі і экс-кіраўніку аховы Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле спецслужбы, Уцюрын быў затрыманы падчас атрымання $ 148 600 ад «прадстаўніка расейскай камерцыйнай структуры «Г» за садзейнічанне ў прасоўванні яе інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь».

Чалавек, які даў хабар Уцюрыну, таксама затрыманы. Яго імя не называецца. Абодва затрыманыя прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме і цяпер знаходзяцца пад вартаю, паведамляе КДБ.

Hавiны
Лукашэнка афіцыйна звольніў Уцюрына «за правіны, што дыскрэдытуюць званне вайскоўца»
2019.05.01 07:36

Раней расейскае выданне «Росбалт» паведаміла, што намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына арыштавалі за тое, што ён нібыта супрацоўнічаў з ФСБ Расеі.

Аб’ектыў
Эксперт: Былы ахоўнік Лукашэнкі стаў для яго небяспечным
2019.05.02 22:05

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў