У Менску запрацуе першы дзяржаўны гатэль для жывёлаў


Hotel

Гатэль для жывёлаў

Дзяржаўная гасцініца для жывёлаў адчыніцца ўжо на наступным тыдні.

Гасцініца будзе складацца з 36 каціных і 32 сабачых стандартных нумароў.

«Таксама будуць 4 VIP-пакоі плошчай па 14 кв.метраў кожная, у якіх можна разам з гадаванцам змясціць усю ягоную ўлюбёную абстаноўку – нават з канапай і тэлевізарам. У стандартныя нумары гаспадары таксама могуць прынесці ўлюбёныя міскі, цацкі, ляжанкі і іншыя асабістыя рэчы гадаванцаў», – распавяла дырэктарка дзяржаўнага прадпрыемства «Фаўна гораду» Тамара Царыкоўская.

Калі казаць пра тарыфы, то содні пражывання коткі ў стандартным нумары абыдуцца ўладальніку ў 12 рублёў 71 капейку. Плата за сабакаў дыферэнцаваная і залежыць ад памераў жывёлы. Начлег для чатырохногага дробнай пароды каштуе 14 рублёў 67 капеек, сярэдняй – 16 рублёў 30 капеек, буйной – 18 рублёў 33 капейкі. Нумар VIP каштуе 24 рублі 64 капейкі ў суткі. Дадаткова будзе аплачвацца харчаванне.

Пры засяленні ў гасцініцу на кожнага пастаяльца завядуць картку – своеасаблівую справу з інфармацыяй пра звычкі, стан здароўя і г.д.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў