Журы назвала аўтара лепшай празаічнай кнігі 2016 году.
Сёння журы прэміі імя Ежы Гедройца абвесціць лаўрэата – аўтара найлепшай празаічнай кнігі 2016 году, які атрымае галоўны прыз у 5000 еўраў.
Пераможца прэміі – Зміцер Бартосік, аўтар кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы». Другое месца ў Людмілы Рублеўскай за раман «Дагератып». На трэцім месцы – Адам Глобус с кнігай «Зваротная перспектыва».
Зміцер Бартосік (нар. у 1969 годзе) – беларускі бард, пісьменнік. Ягоная кніга «Быў у пана верабейка гаварушчы» уяўляе сабой калекцыю рэпартажаў пра шматгадовыя журналісцкія вандроўкі. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ. Свабодны тэатр паставіў паводле кнігі п’есу.
На перамогу сёлета прэтэндавалі 7 кніг:
Прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснаваная ў 2011 годзе. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі амбасада Польшчы, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu