У Менску сілавікі спрабуюць перашкодзіць Маршу людзей з інваліднасцю


19 лістапада ў Менску праходзіць традыцыйны «Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі».

Паколькі мінулы марш ад плошчы Незалежнасці быў сарваны, на гэты раз было вырашана сабрацца каля плошчы Калініна. Але сілавікі не дазволілі людзям з інваліднасцю рушыць і адтуль. Сілавікі прыехалі на месца збору за дзве гадзіны да пачатку. Таксама падчас акцыі ДАІ перакрывала праспект Незалежнасці.

Невялікая група ўдзельнікаў маршу ўсё ж паспрабавала прайсці далей па праспекце Незалежнасці. Але сілавікі перагарадзілі дарогу непадалёк ад плошчы Калініна, побач з кавярняй «Васількі». Затрымалі прынамсі двух чалавек.

Удзельнікі акцыі пайшлі з праспекту па вуліцы Кузьмы Чорнага ў напрамку Сурганава ў суправаджэнні мікрааўтобусаў сілавікоў, спрабуюць вярнуцца на праспект. Ёсць затрыманыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў