2 ліпеня ў Міжнародны дзень сабак у менскай арт-прасторы ОК16 адбудзецца бясплатны паказ беларускамоўнай версіі кінастужкі «Хаціка». На сеанс можна прыйсці са сваім хатнім гадаванцам.
Колькасць месцаў абмежаваная. Зарэгістравацца можна ТУТ.
Пераклад стужкі і паказы рэалізаваныя ў межах праекту «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы генеральнага партнёра velcom | A1, а таксама пры ўдзеле гарадскога праекту OkiDog.
5-7 ліпеня фільм пакажуць у сталічных кінатэатрах.
ЮВ belsat.eu