У сталіцы Беларусі плануецца ўвядзенне дыферэнцыраванай аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Чакаецца, што зʼявяцца праязныя квіткі на 30 хвілінаў і не толькі, піша TUT.BY.
Раней агучвалася, што вядзецца распрацаванне механізмаў, якія дазволяць аплочваць паслугі грамадскага транспарту ў залежнасці ад адлегласці праезду.
Пазней такую ініцыятыву адрынулі, але разглядаецца магчымасць увядзення праязных на 30 хвілінаў і на гадзіну з неабмежаванай колькасцю перасадак на працягу вызначанага часу.
СК belsat.eu