У Менску будуць судзіць мужчыну, які тройчы стрэліў у міліцыянта


Будынак Генеральнай пракуратуры.
Фота: prokuratura.gov.by

Генеральная пракуратура накіравала ў Менскі гарадскі суд крымінальную справу аб спробе забойства міліцыянта ў сувязі з аховай грамадскага парадку. Справа распачатая паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэксу.

У пракуратуры адзначылі, што падазраваны, які раней чыніў злачынствы, у тым ліку забойства, увечары 20 кастрычніка 2001 года на стадыёне Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжу тройчы стрэліў у міліцыянта, які збіраўся праверыць яго дакументы. Пацярпелы выжыў, дзякуючы таму, што сам пачаў страляць у адказ, у выніку чаго нападнік уцёк.

ВІДЭА
Еўразвяз зноў заклікаў Беларусь да адмены смяротнага пакарання
2019.10.10 11:41

Злачынцу затрымалі ў Польшчы і выслалі ў Беларусь. 14 ліпеня 2004 года яго асудзілі да пажыццёвага зняволення.

Артыкул 362 КК прадугледжвае пакаранне ажно да смяротнага.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў