У Менску адкрылася шоу гіганцкіх кітайскіх ліхтароў. Фотарэпартаж


У Цэнтральным батанічным садзе Менску 14 лютага адкрылася светлавое шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў». Больш за 25 маштабных кампазіцый, якія складаюцца з больш за 500 фігур: жывёлы, птушкі, расліны і шматлікія іншыя істоты. Шоу – нібы сутыкненне рэальнасці і фантазіі.

Натхненнем для шоу стала традыцыйнае ў Кітаі Свята ліхтароў. Яго адзначаюць у завяршальны дзень двухтыднёвага кітайскага Новага года, які сёлета прыпадае на люты.

Традыцыйнае ў Кітаі Свята ліхтароў адзначаюць у завяршальны дзень двухтыднёвага кітайскага Новага года
Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў»

Па ўсім Кітаі жыхары запальваюць ліхтарыкі ў сваіх дамах, у шматлікіх рэгіёнах краіны праходзяць яркія імпрэзы, дзе можна пабачыць мастацтва ліхтароў ва ўсёй яго разнастайнасці.

Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» у Менску

У Менску «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» быў створаны кітайскай кампаніяй Haitian Culture на падставе старажытных традыцый і сучасных тэхналогій.

Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў»

Сталёвы каркас накрыты рознакаляровай тканінай і па-майстэрску падсвечаны знутры, дзякуючы чаму экспанаты здаюцца абсалютна бязважкімі.

Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў»

Пабачыць светлавыя фігуры можна будзе да 31 сакавіка.

Прыходзіць на шоу лепш вечарам, калі фігуры добра падсвечаныя
Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» у Менску
Больш за 25 маштабных кампазіцый
Шоу «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» у Менску
Сталёвы каркас накрыты рознакаляровай тканінай

 

МГ, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў