У менскай школе на лінейку прыйшлі святар, спецназ і… Дзед Мароз


Дзед Мароз таксама прыйшоў на лінейку.
Фота: t.me/nexta_tv

У Менску на святочную лінейку з нагоды Дня ведаў запрасілі праваслаўнага святара, спецназаўцаў ды чалавека ў вопратцы Дзеда Мароза. Пра гэта паведамляе NEXTA.

Зімовы персанаж прыйшоў на акцыю, нягледзячы на тое, што на дварэ было 25 градусаў цяпла.

Быць Дзедам Марозам у 25 градусаў няпроста.
Фота: t.me/nexta_tv

Спецназаўцы забаўлялі дзяцей таксама і на лінейцы ў школе № 3 у Мар’інай Горцы.

Выступ спецназу на лінейцы.
Фота: t.me/nexta_tv
Hавiны
У Расеі на Дзень ведаў дзецям спявалі пра чарку гарэлкі на стале
2019.09.02 16:29

МГ belsat.eu

Стужка навінаў