У Маскве затрымалі мужчыну, які напаў на жанчыну і аблізаў яе каля станцыі метро «Крылацкае». Следчы камітэт вырашае пытанне аб яго арышце і абвінавачванні ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.
28-гадовая пацярпелая звярнулася ў паліцыю адразу пасля таго, як раніцай на выхадзе з метро незнаёмы мужчына накінуўся на яе і пачаў аблізваць і хапаць за розныя часткі цела. Пасля нападу мужчына збег і знік у натоўпе. Праз некаторы час паліцыя затрымала падазраванага і пацярпелая пазнала ў ім злачынцу.
Затрыманы, 31-хгадовы грамадзянін Узбекістана, адмаўляе сваё дачыненне да правапарушэння і заявіў паліцыі, што ён дагэтуль нявіннік.