У Маскве затрымалі амаль 150 удзельнікаў акцыі супраць паправак у Канстытуцыю


15 ліпеня ў Маскве прайшлі акцыя і стыхійнае шэсце супраць паправак у Канстытуцыю Расеі, паведамляе «МБХ медиа».

Акцыя пачалася на Пушкінскай плошчы, дзе актывісты збіралі подпісы пад патрабаваннем адмяніць вынікі галасавання пра папраўкі ў Канстытуцыю.

Пасля чаго пачалося стыхійнае шэсце. У ім узялі ўдзел каля 300 чалавек, якія скандавалі «Масква, выходзь» і «Пуцін – злодзей». Некаторыя з актывістаў ляглі на дарозе на Пятроўскім бульвары і перакрылі рух.

Неўзабаве пачаліся затрыманні. Паводле «ОВД-Инфо», былі затрыманыя 147 чалавек.

Hавiны
Пуцін ухваліў унясенне паправак у Канстытуцыю Расеі
2020.07.03 17:02

За прыняцце паправак да Канстытуцыі Расеі прагаласавалі 77,92 % выбарнікаў, супраць – 21,27 %. Яўка на галасаванні склала 67,97 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў