У Маскве машына збіла Рэнату Літвінаву


Рэната Літвінава.
Фота: renatalitvinovaofficial.com

Расейская актрыса тэатра і кіно пацярпела ў аварыі ў цэнтры Масквы. Пра гэта паведамляе телеграм-канал «Mash».

Паводле дадзеных канала, Рэната Літвінава 12 студзеня шпацыравала ў цэнтры Масквы, калі ля рэстарана «McDonald’s» на яе наехала машына. Папярэдне, за рулём аўто сядзела дзяўчына.

У актрысы пашкоджаныя рука і нага. Лекары аказваюць ёй экстраную дапамогу.

Інцыдэнт адбыўся ў дзень нараджэння 53-гадовай актрысы.

Цікава, што 9 студзеня Рэната Літвінава апублікавала ў сваім Instagram фота, з-за якога падпісчыкі вырашылі, што яна цяжарная. Затым фатаграфія была выдаленая, паведамляюць dni.ru.

Фота «цяжарнай» Літвінавай.
Фота: © teleprogramma.pro

МГ/АА belsat.eu

Стужка навінаў