У Маскве арыштавалі дачку беглага беларускага бізнесоўца


Вікторыя Авяр’янава.
Фота: sasharoshe/ YouTube

У Маскве для экстрадыцыі ў Беларусь арыштавалі Вікторыю Авяр’янаву, гендырэктарку ЗАТ «Інтэка» і «Бістроф». Следчы камітэт Беларусі абвінавачвае яе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Паводле следства, менскія клубы «Мэдысан», «Афрыкана» і «Табу», якімі кіруе «Інтэка», ухіліліся ад падаткаў на агульную суму 890 тыс. рублёў. У сувязі з гэтым была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры), паведамляе «Коммерсантъ».

Hавiны
У Берліне затрымалі беглага беларускага бізнесоўца Юрыя Авяр’янава
2018.01.23 17:29

Гэта ўжо другая спроба арышту Авяр’янавай. Улетку суд ужо адхіляў патрабаванне ўзяць яе пад варту. І хоць нельга двойчы абіраць меру стрымання на адных і тых жа падставах, суддзя прызначыў жанчыне два месяцы ў СІЗА. Адвакат абскардзіў арышт.

Фігурантам расследавання таксама з’яўляецца бацька затрыманай Юрый Авярʼянаў. Ён зараз знаходзіцца ў Нямеччыне, дзе чакае рашэння судовых інстанцыяў у сваёй справе пад падпіскай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў