У Маскве амаль 40 % пацыентаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх маладзейшыя 40 гадоў


Захворванне на каронавірусную інфекцыю працякае ў цяжкай форме не толькі ў пажылых людзей. Пра гэта паведамляе ў Telegram-канале аператыўны штаб змагання з COVID-2019 у Маскве.

Гэтак, на штучнай вентыляцыі лёгкіх амаль 40 % пацыентаў маладзейшыя за 40 гадоў. Доля такіх хворых да 60 гадоў складае 64 %, або амаль дзве траціны.

Hавiны
У Расеі распачалі першую крымінальную справу за ўцёкі з каранціну
2020.03.29 11:06

Каронавірус у Маскве пацверджаны ў 1014 чалавек. Сярод іх 46 % – людзі ад 35 да 64 гадоў. Каля 33,5 % – людзі ад 18 да 34 гадоў. Яшчэ 15% – гэта людзі, старэйшыя за 65 гадоў. 5,5 % складаюць дзеці, якія найчасцей пераносяць хваробу ў лёгкай форме або без сімптомаў.

Аператыўны штаб просіць масквічоў заставацца ўдома, каб спыніць распаўсюд інфекцыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў