У Маскве 300 000 інфікаваных каронавірусам

Мэр Масквы агучыў рэальную колькасць хворых на COVID-19 у сталіцы Расеі.

Паводле Сяргея Сабяніна, рэальная колькасць інфікаваных у Маскве можа складаць 2-2,5 % ад усяго насельніцтва расейскай сталіцы.

«Тое, што мы выявілі так шмат хворых, – гэта не мінус, а велізарны плюс. Імаверна, што хворых у горадзе яшчэ больш. Паводле скрынінгавых даследаванняў, іх дзесьці 2-2,5 % ад усяго насельніцтва Масквы, у пераліку на лічбы гэта каля 300 тысяч», – цытуе Сяргея Сабяніна ТАСС.

З 12 траўня ў Маскве ўводзіцца абавязковае нашэнне масак і пальчатак на вуліцы і ў грамадскіх месцах.

Цяпер у Маскве амаль 93 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам. Агулам у Расеі выяўлена 178 тыс. інфікаваных.

ЮВ belsat.eu

Hавiны