У Малдову не пусцілі расейскіх прапагандыстаў


Памежная служба Малдовы забараніла ўезд у краіну двум здымачным групам расейскіх тэлеканалаў НТВ і «Россия1», якія мелі намер узяць інтэрв’ю ў прэзідэнта Ігара Дадона.

Пры гэтым прэс-служба Дадона такія дзеянні памежнікаў асудзіла.

«Мы рашуча асуджаем падобныя дзеянні і расцэньваем іх як новы выклік з боку ўлады ў адносінах да нашага партнёру – Расейскай Федэрацыі – і як відавочнае абмежаванне доступу журналістаў да інфармацыі», – гаворыцца ў заяве на сайце прэзідэнта Малдовы.

Памежнікі тлумачаць забарону тым, што расейцы не маглі пацвердзіць мэту візіту. Гэта ўжо не першы выпадак, калі працаўнікоў расейскіх дзяржаўных тэлеканалаў не пускаюць у Малдову.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары