У Магілёве затрымалі «паляўнічых на нацыстаў» – яны выкралі 17-гадовага хлопца


У Магілёве праваахоўныя органы расследуюць крымінальную справу ў дачыненні двух хлопцаў і дзяўчаты, якія шукалі ў інтэрнэце «нацыстаў» і прызначалі ім сустрэчу, каб правучыць. Хлопцы – пад вартай, дзяўчына – пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкаю на Следчы камітэт.

Групоўка трапілася праваахоўнікам пасля таго, як у жніўні 2018 года падазраваныя пасля перапіскі ў інтэрнэце сустрэліся з 17-гадовым хлопцам у двары дому. Супраць падлетка выкарысталі пярцовы балончык, а пасля зацягнулі ў закінуты хлеў. Там яны яго ўтрымлівалі сілком, пагражалі расправай.

Пазней высветлілася, што нападнікі, якім 21 і 27 гадоў, датычныя да яшчэ як мінімум двух аналагічных эпізодаў. За пару месяцаў да жнівеньскай сустрэчы яны пабілі яшчэ дваіх пацярпелых. 19-гадовая дзяўчына ў гэтых нападах, паводле папярэдніх дадзеных, удзелу не прымала.

У праваахоўных органах не патлумачылі, на якой падставе падазраваныя вырашалі, хто з’яўляецца «нацыстам», а хто не. Таксама незразумела, што падштурхнула іх да таго, каб распачаць гэткае «паляванне».

Расследаванне справы аб хуліганстве і незаконным пазбаўленні волі працягваецца, кажуць у СК.

  • У снежні 2018 года міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў, што цяпер у Беларусі налічваецца больш за 3 тысячы «актыўных прыхільнікаў нацызму і нэанацызму».
Hавiны
ГУБАЗіК: «Бацюшка са свастыкай» абкрадаў спартоўцаў. Неафашыста чакае яшчэ адзін суд
2019.04.01 16:50

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў