Былы кіраўнік «Беларускай федэрацыі паўэрліфтынгу» Канстанцін Бурыкін, вядомы ў сеціве як «бацюшка са свастыкай», абкрадаў спартоўцаў, паведамляе mvd.gov.by.
Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) выявіла, што з 2014-га да 2016-га года Бурыкін, «карыстаючыся правам распараджэння грашыма арганізацыі, што выдзяляюцца на камандзіроўкі спартоўцаў, частку сродкаў выдаткаваў на ўласныя патрэбы». Гаворка ідзе пра Br 17,5 тыс.
У дачыненні да былога святара-спартоўца з Гатава ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 211 КК Беларусі (прысваенне або растрата).
У 2017 годзе «бацюшку са свастыкай» прысудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за захоўванне зброі і боепрыпасаў.
Паводле ГУБАЗіКу, Канстанцін Бурыкін часова адхілены ад служэння ў праваслаўнай царкве, але сану яго не пазбавілі.
«Выконваючы функцыю святара ён з’яўляўся актыўным удзельнікам ультраправай нацыяналістычнай напаўвайсковай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства» (РНЕ), а таксама зʼяўляецца прыхільнікам фашызму», – гаворыцца ў паведамленні МУС.
ЮВ belsat.eu