Пад вокнамі дзевяціпавярховіка на бульвары Няскораных у Магілёве выявілі цела 14-гадовай дзяўчынкі. Па папярэдніх дадзеных, смерць падлетка наступіла ад цялесных пашкоджанняў, атрыманых ад падзення з 9 паверха.
Эксперты высвятляюць усе акалічнасці здарэння.
Школьніца засталася начаваць у цёткі, якая жыла на 9 паверсе, бо ехаць дадому было далёка, патлумачыла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, паводле tut.by.
Дзяўчынка выхоўвалася ў поўнай сям’і.
Канфіскаваныя рэчы загінулай адправяць на шэраг экспертыз. Асаблівую ўвагу следчыя будуць надаваць прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі, падкрэсліла Аксана Салянюк.
МЯ, паводле tut.by