У Луцку невядомы ўзяў у закладнікі пасажыраў аўтобусу


На Тэатральнай плошчы ў Луцку раніцай 21 ліпеня невядомы захапіў аўтобус і забарыкадаваўся ў ім. СМІ паведамляюць пра страляніну.

Аўтобус з закладнікамі ў Луцку.
Фота: konkurent.ua

«Украинская правда» са спасылкай на начальніка абласнога ўпраўлення паліцыі Юрыя Крашко паведамляе, што да аперацыі прыцягнулі антытэрарыстычны цэнтр СБУ. Па словах сілавіка, у аўтобусе забарыкадаваўся мужчына, які пры сабе мае зброю і выбухоўку. Ён страляе.

Фота: Belsat.eu

Паводле папярэдніх звестак праваахоўнікаў, у аўтобусе не менш за 20 закладнікаў, піша УНН.

Вядома, што чалавек высунуў праваахоўнікам свае ўмовы. З ім вядуцца перамовы. З захопнікам звязваюцца па тэлефоне. Як высветлілі ў паліцыі, на сваёй старонцы ў сацсетках чалавек пастаянна піша пра «незадаволенасць сістэмай ва Украіне».

Фота: Belsat.eu

Плошчу ў Луцку атачылі спецназаўцы з аўтаматамі. Рух транспарту забаронены. Тэрыторыя абгароджана.

З’явіліся патрабаванні мужчыны:

«Авакаў, Парашэнка, Пінчук, Каламойскі, Ахметаў, Медзвядчук павінны адначасова выкласці запіс: «я тэрарыст у законе» . А Зяленскі павінен апублікаваць зварот з тэкстам »фільм «Зямляне» 2005 года глядзець усім«.

У Луцк тэрмінова вылецеў Міністр МУС Арсэн Авакаў. У вобласці ўведзены план «Закладнік». Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што трымае сітуацыю на ўласным кантролі.

https://www.facebook.com/zelenskiy95/posts/2585795505004143

Фота: Belsat.eu

(аднаўляецца)

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў