У Лунінцы з акна кватэры на 9 паверсе выпаў міліцыянт


Здарэнне адбылося ноччу на 2 сакавіка. Афіцыйны прадстаўнік УУС Берасцейскага аблвыканкаму Сяргея Дучэнка пракаментаваў Медыя-Палессю акалічнасці трагедыі.

«2 сакавіка прыблізна 4.00 раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу Лунінецкага РАУС паступіла паведамленне, што паблізу аднаго са шматпавярховых дамоў гораду выяўлены мужчына з траўмамі, характэрнымі пры падзенні з вышыні», – адзначыў Сяргей Дучэнка.

На месца здарэння была накіравана следча-аператыўная група Лунінецкага РАУС.

Папярэдне ўстаноўлена, што 23-гадовы мужчына выпаў з акна кватэры, размешчанай на 9 паверсе. Ён быў дастаўлены брыгадай хуткай медычнай дапамогі ў Лунінецкую ЦРБ, дзе каля 6.00 памёр.

Па факце Лунінецкі РАУС праводзіць праверку. Прызначана судова-медычная экспертыза, усе абставіны няшчаснага выпадку высвятляюцца.

23-гадовы жыхар Лунінцу працаваў у райаддзеле міліцыі на афіцэрскай пасадзе, не жанаты, меў добрую дзелавую рэпутацыю.

Hавiны
У Стоўбцах знайшлі павешаным міліцыянта
2019.02.28 20:48

СК, belsat.eu

Стужка навінаў