У Стоўбцах знайшлі павешаным міліцыянта


Станіслаў Бець, якому быў 21 год, сышоў з дому 27 лютага і не вярнуўся. Праз некаторы час яго знайшлі павешаным.

Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на сваякоў Беця, той працаваў следчым у Стаўбцоўскім раённым аддзеле ўнутраных спраў.

Паводле словаў ягоных знаёмых, апошнія ночы перад знікненнем ён праводзіў на працы.

Атрымаць каментар у Следчым камітэце і РАУС Стоўбцаў пакуль не атрымалася.

Тым часам абласная міліцыя паведаміла, што мужчына загінуў. Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, цела знайшлі ў лясным масіве недалёка ад Стоўбцаў, цяпер праводзіцца праверка. Пра тое, што Беця знайшлі павешаным, у паведамленні міліцыі нічога не гаворыцца.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў