У Лондане асудзілі ўнука Назарбаева, бо ён пакусаў паліцэйскага падчас затрымання


30-гадовы ўнук першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Айсултан Назарбаеў асуджаны да ўмоўнага тэрміну ў Лондане. Айсултан прызнаны вінаватым у тым, што пад уздзеяннем наркотыкаў, падчас затрымання ўдарыў і ўкусіў паліцыянта, піша Бі-Бі-Сі.

Паводле пастановы суда Назарбаеву далі выпрабавальны тэрмін, ён мусіць працягваць лячэння ад нарказалежнасці, а таксама грамадскія працы і штраф.

Айсултан Назарбаеў – сын старэйшай дачкі экс-прэзідэнта Казахстана Дарыгі Назарбаевай і яго апальнага зяця Рахата Аліева.

«Назарбаеў хоча застацца ў гісторыі рэфарматарам»

Юнак і раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці, ужываў наркотыкі. Прычынай для гэтага, паводле прызнання Айсултана ў «Фэйсбуку» стала смерць яго бацькі. Паводле афіцыйнай версіі Рахат Аліеў скончыў жыццё самагубствам у турме ў Аўстрыі.

Павел Усаў: «Назарбаеў сышоў, але вырашыў застацца»

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары