«Назарбаеў хоча застацца ў гісторыі рэфарматарам»


Нурсултан Назарбаеў зрабіў чарговы крок, які дакладна не спадабаецца ў Маскве. Саюзнік змяняе алфавіт. Замест кірыліцы, якую маюць іншыя закладальнікі Мытнага саюзу – Расея і Беларусь, будзе лацінка. Гэта толькі пачатак і планы, але ўся працэдура пераходу мае скончыцца да 2025 года.

Прэзідэнт Казахстану заявіў, што пераход на кірыліцу ў 1940 годзе насіў выключна палітычны характар. Пры гэтым Назарбаеў адзначае, што нібыта не змяняе геапалітычных прыярытэтаў краіны. Нейкі час у Казахстане будуць ужывацца кірыліца і лацінка паралельна. Налета маюць з’явіцца адмысловыя падручнікі і спецыялісты для навучання новаму алфавіту. Усе неабходныя правілы і стандарты маюць з’явіцца ўжо да канца года. У «Гарачым каментары» – Ігар Віняўскі, журналіст, эксперт у Цэнтральнай Азіі.

«Нечаканасцю такі крок асабліва не зʼяўляецца, бо ўпершыню Назарбаеў загаварыў пра неабходнасць пераводу казахскай мовы на лацініцу ў 2006 годзе. За 11 гадоў нічога не было зроблена ў напрамку рэформы казахскай мовы, пераходу на лацініцу. Я б гэта звязаў з тым, што цяпер у Казахстане адбываюцца палітычныя рэформы. Нядаўна прэзідэнт аддаў частку паўнамоцтваў парламенту, што само па сабе даволі цікава ў краіне з аўтарытарным кіраўніком. І рэформа казахскай мовы – гэта палітычны момант, пры якім Назарбаеў хоча застацца ў гісторыі як рэфарматар, у тым ліку і рэфарматар мовы», – адзначыў Ігар Віняўскі.

Больш разважанняў – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама: