У Літве мяркуюць, што стрэс-тэсты на БелАЭС не адказваюць на «галоўныя пытанні»


Чым небяспечная АЭС? Размова ў «Гарачым каментары»

Выкананая Беларуссю і прадастаўленая для ацэнкі Еўракамісіі справаздача па стрэс-тэстах АЭС у Астраўцы не адказвае на галоўныя пытанні Літвы аб выбары месца будаўніцтва, ацэнцы на навакольнае асяроддзе, бяспецы або якасці будаўніцтвам. Пра гэта кажуць у літоўскай Дзяржаўнай інспекцыі па бяспечнай атамнай энергетыцы (ДІБАЭ).

«У Літвы на сённяшні дзень было галоўнае пытанне аб выбары пляцоўкі, і яно ў гэтых стрэс-тэстах не разглядаецца. Гэта азначае, што пытанне, як было, так і застанецца без адказу. Як і іншыя пытанні: аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, пра верагодныя недахопы рашэнняў у межах праекту, якасць будаўніцтва і эксплуатацыі, забеспячэнне культуры бяспекі і іншыя важныя для Літвы пытанні, якія ў гэтым пераглядзе не будуць ацэньвацца, яны застануцца », – сказаў намеснік начальніка ДІБАЭ па ядравай бяспецы Сігітас Шлепавічус.

Ён узначаліць працоўную групу літоўскіх спецыялістаў – яна прааналізуе прадстаўленую Беларуссю нацыянальную справаздачу па стрэс-тэстах БелАЭС. Еўракамісія таксама сфармавала групу экспертаў па ядравай бяспекі. Літоўская працоўная група да 5 студзеня павінная выпрацаваць заўвагі і пытанні па справаздачы і перадаць іх Еўракамісіі – яна абагульніць заўвагі ўсіх краінаў і прадставіць іх Беларусі, а пасля атрымання адказаў Еўракамісія падрыхтуе агульную канчатковую ацэнку. Паводле Сігітаса Шлепавічуса, канчатковая ацэнка павінная быць прадстаўленая ў чэрвені наступнага года.

«У падрыхтаванай Еўракамісіяй міжнароднай справаздачы могуць з’явіцца заўвагі па самім аналізе і, магчыма, зʼявяцца дадатковыя рэкамендацыі, якія Беларусь павінная правесці ў жыццё да ўводу рэактараў у эксплуатацыю», – патлумачыў прадстаўнік ДІБАЭ.

Стрэс-тэсты БелАЭС ў 2016 годзе правяло даччынае прадпрыемства галоўнага падрадчыка станцыі «Расатам» – «Атампраект».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў