У Лепелі будуць судзіць жанчыну, якая задушыла 2-гадовага сына


Віцебскі абласны суд у выязным пасяджэнні ў Лепелі пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жанчыны, якую абвінавачваюць у забойстве свайго сына. Пра гэта паведамляе БелТА.

Следства кваліфікавала дзеянні жанчыны паводле п.2 ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга, асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане) КК. Абвінавачаная дала прызнальныя паказанні.

Hавiны
У Лепелі затрымалі двух чалавек – іх падазраюць у забойстве двухгадовага хлопчыка
2019.05.28 07:59

23-гадовая жанчына паведаміла пра знікненне свайго двухгадовага сына раніцай 27 траўня 2019 года. Паводле яе, хлопчык знік у мясцовым парку. Але праваахоўнікі прыйшлі да высновы, што яна наўмысна ўводзіць іх у зман.

Камеры відэаназірання зафіксавалі, што ў парку маці была адна. Падчас агляду жылля жанчыны ў адной з пабудоваў было выяўлена цела хлопчыка без прыкметаў жыцця.

Hавiны
СК: памерлага ў Лепелі двухгадовага хлопчыка задушылі
2019.07.12 11:28

Паводле заключэння экспертызаў, смерць дзіцяці наступіла ў выніку механічнай асфіксіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў